Уменне адчуваць душу розных парод дрэў

     Наўрад ці можна назваць больш даступны і ўніверсальны матэрыял для беларускіх народных умельцаў, чым дрэва. З дрэва – жыллё і мэбля, посуд, прылады працы і транспартныя сродкі. Такая універсальнасць гэтага матэрыялу тлумачыцца не толькі вялікай колькасцю лясоў на Беларусі, але і абмежаванасцю, а часта і адсутнасцю прамысловых вырабаў у колішнім сялянскім побыце. Вось і прыходзілася селяніну брацца за разец ці сякеру і ствараць з самага даступнага матэрыялу – дрэва – неабходныя для хатняга ўжытку прадметы. У кожнай акрузе ці нават вёсцы можна было знайсці ўмелага сталяра, цесляра, бондара, токара, стэльмаха, якія забяспечвалі патрэбы сялян у неабходных вырабах. Такія вырабы мелі не толькі практычнае прызначэнне ў паўсядзённым жыцці, але былі і мастацкімі творамі, паколькі  ў народзе заўсёды жыло імкненне да прыгожага.

поделиться в: