Спляценне нітак мудрасці і арнаменту душу

     Ткацтва – адзін з самых старадаўніх і распаўсюджаных відаў беларускага народнага мастацтва, якое сваімі каранямі ўваходзіць у глыб стагоддзяў. Фрагменты тканін XI-XII стагоддзяў былі знойдзены пры раскопках у Полацку, у Аршанскім, Пастаўскім, Віцебскім раёнах.
       Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі. Асноўную частку пасагу дзяўчыны складалі тканыя вырабы: адзенне, ложак, ручнікі, абрусы. Асноўнымі матэрыяламі для ткацтва служылі і служаць лён, воўна, каноплі. З ткацтвам звязана шмат старадаўніх народных абрадаў і звычаяў. Ручнік – не толькі кавалак тканіны для бытавых або гаспадарчых патрэб. На ручніку прымалі наванароджанага, падносілі і падносяць хлеб-соль, упрыгожвалі чырвоны кут у хаце.
       Для этнографаў беларускае народнае ткацтва ўяўляе вялікую цікавасць, бо яно звязана з гісторыяй народа і можа служыць каштоўным матэрыялам пры даследванні этнічных працэсаў мінулага, этнакультурных узаемасувязяў беларусаў з іншымі народамі.
поделиться в: