Гаршчок

   Гаршчок – гліняная пасудзіна, у якой вараць ежу ў печы. Бакі ў гаршка пукатыя, дно звужанае, вусце абкружана абадком-венцам. Рабілі часам з накрыўкаю, адной ці дзвюма ручкамі, каб было за што ўзяцца і перанесці гаршчок з прыпечка на лаву ці на стол. Аздаблялі гаршкі скупа. Толькі зрэдку па сырой паверхні, венцам, прачэрчвалі прамыя ці хвалістья палоскі – старажытны сімвал вады. Гліна была розная, светлая і цямнейшая, і пасля апалу гаршкі самі па сабе набывалі прыгожы колер: белы, шэры, чырванаваты, карычневы.    Рисунок11   
     Самы час і усміхнуцца. Да гаршка, як і да чалавека, ляпіліся мясцовыя назвы-мянушкі: абеднік, варэйка, злівач, пітушка. Маленькі гаршчок называўся гарнушкам.  
    У наш час ежу вараць у металічным посуде. Але гаршкі не выйшлі з ужытку. У іх гатуюць нацыянальныя стравы, напрыклад верашчаку – мучную падкалотку з мясам, каўбасамі і духмянымі прыправамі. Прыказка падахвочвае: "Пільнуй гаспадарку, будуць у гаршку скваркі".
поделиться в: