Збан

 Збан – гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыраваткі. Бакі у збана выпуклыя, шыйка – звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб малако роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Калі пад рукою не было лёгкай кашолкі, дзеці збіралі у збанок ягады. Там, у ягадным лесе, і смяшынка знайшлася.
Пытае маці,
Гледзячы ў збанок:
— Ці шмат сунічак
Назьбіраў, сынок?..
Пусты збанок,
Ды хваліцца ядок:
- Ой, мама, шмат,
Аж забалеў жывот!
поделиться в: