Мастацтва гліны і агню

Вытокі рамяства     

Ганчарнае рамяство на тэрыторыі Беларусі вядома з эпохі неаліту, калі з'явіліся першыя вылепленыя ўручную гліняныя вырабы - посуд для прыгатавання ежы на агні. Сама назва рамяства паходзіць ад слова “горн” (“горан”, “гарно”), які азначаў печ для абпалу. Ганчарнай справай займаліся паўсюдна. Майстры выраблялі гліняныя вырабы для гаспадарчага выкарыстання. Такія вырабы  ахвотна набывалі ў Вільні, Кіеве, Варшаве, у расійскіх гарадах. Ганчары фармавалі посуд на нажным ганчарным крузе, абпальвалі ў горнах або хатняй печы і падвяргалі дэкаратыўнай апрацоўцы. Асноўным кампанентам фармовачнай масы стала гліна, у якую для павелічэння трываласці дадавалі сухую траву, лубяное валакно, тоўчаныя  ракавіны, пясок.  Як самастойнае рамяство ганчарства існуе ў Беларусі з X ст., калі з'яўляюцца першыя ганчарныя кругі. Пры ўсёй разнастайнасці ганчарныя вырабы беларускіх майстроў захоўваюць агульныя мастацкія асаблівасці, што надае ім характэрны нацыянальны каларыт.

Нарыхтоўка гліны

Гліна – асноўная  сыравіна ў ганчарнай справе. У Беларусі выяўлена каля 400 радовішчаў гліны. Даўней сыравіну здабывалі адкрытым спосабам пры дапамозе рыдлёўкі ў Глінішчах, размешчаных па берагах вадаёмаў, на схілах узвышшаў, як правіла, на адлегласці не больш за 2-4 км ад месца, дзе была размешчана ганчарная майстэрня. Здабыты матэрыял звозілі на двор і складалі кучай (“гурбай”, “грудай”) прама на зямлю або ў збудаванае з жэрдак сховішча пад адкрытым небам. Пасля гэтага сыравіну залівалі вадой і пакідалі кіснуць і перамярзаць да вясны ці нават наступнай восені. 

Глина

Затым гліну заносілі ў памяшканне і ўкладвалі ў спецыяльна адведзеным месцы, якое называлася “гліннік”, “катух” або “коцак”.

Дадавалі ваду і кампанент дрэсву або пясок. Гэтыя кампаненты павы-шалі вогнетрываласць гліны, рабілі яе менш “тоўстай”. Затым яе пачы-налі мясіць, размінаць нагамі, рука-мі і разнастайнымі прыстасаванямі (дзяўбні, стругі, таўкачы).

поделиться в: