Гэта спецыяльна абсталяванае памяшканне для вырабу глінянага посуду, цацак і дэкаратыўных вырабаў. У ёй знаходзяцца ганчарны круг, печ для абпалу, гліна і інструменты (струна, стэкі, цыкля). Фармоўка глінянага посуду
Майстар змяшчае ў цэнтр ганчарнага круга ком гліны, змочвае рукі вадой.

Далей у сярэдзіне глінянай нарыхтоўкі націскам вялікіх пальцаў робіцца паглыбленне-пракол і фармуецца донца. На наступным этапе нарыхтоўка выцягваецца ў цыліндр патрэбнай вышыні. Працуюць, як правіла, абедзвюма рукамі. Рукі, паміж якімі знаходзіцца сценка цыліндру, перамяшчаюцца ад дна ўверх. У працэсе фармоўкі рукі неабходна пастаянна змочваць вадой, каб яны добра слізгалі па гліне. З атрыманага цыліндру фармуецца задуманы посуд. Усе работы выкон-ваюцца плаўна і ў некалькі праходак, чым гарантуецца дастатковая крэпасць гатовага посуду.
Сушка і абпал
Сырую кераміку сушаць на працягу двух-трох дзён у майстэрні, а летам у сухое надвор'е – на вуліцы. У канцы XIX стагоддзя вырабы з гліны абпальвалі ў звычайных хатніх печах або спецыяльных горнах разнастайнай канструкцыі. Такі абпал быў працаёмкім і патрабаваў высокага майстэрства і спрыту. Значная частка прадукцыі нярэдка сыходзіла ў брак.



