Свісцёлка – духавы музычны інструмент. Полая у сярэдзіне, яна, як і дудка, мае свістковае прыстасаванне – горлачка і некалькі ігравых адтулін, дзве ці болей. Выраблялі свісцёлкі з гліны, абпальвалі у печы. Яны прыгожа глядзеліся – паліваныя, чорназадымленыя, тэракотавыя, з каляровай гліны. Нагадвалі то нейкую птушку, то жывёлу, то казачную істоту — пеўніка, коніка, лесавічка. Употай ад бацькоў дзеці, бывала, неслі майстру добрую яшчэ льняную ці баваўняную рэч, каб толькі набыць жаданую свісцёлку.Снег над родным краем,
Гурбы, як пярыны,
А у двары спявае
Салавейка з гліны.

Майстар Лёзненскага дома рамёстваў Ірына Варона ўзнавіла тэхналогію вырабу бабінавіцкай свістулькі, якая мае статус гісторыка - культурнай каштоўнасці Беларусі. Вывучала пластычнае рашэнне, тэхналогію і вобразы, створаныя апошнімі ганчарамі – Міхаілам Траяноў-скім (1927-1990) і Мікалаем Арэ-хавым (1928-1982), якія тварылі ўжо ў старэчым узросце ў 1980-х.



