![]()
Краеведческий профиль

Усё тое, што лічыцца цяпер старым, было калісьці новым і модным. А тыя рэчы, якія створаны рукамі валодаюць магутнай энергіяй. У іх чалавек ўклаў усе свае веды, цярпенне і любоў. Калі дакранаешся да такіх рэчаў, здаецца, што адчуваеш цяпло рук чалавека, які тварыў гэты цуд.
Ідэя стварэння музея ўзнікла падчас экскурсіі ў Цэнтры народнай творчасці і рамёстваў г.п. Копысь Аршанскага раёна, дзе, убачыўшы ўнікальныя экспанаты, паслухаўшы экскурсавода, які падаваў гісторыю ярка і жыва, паўдзельнічаўшы ў майстар класе па лепцы з гліны, натхніліся і вырашылі, што музею ў нашым дзіцячым садзе быць.
Зряртаем вашу ўвагу, што ў музейнай экспазіцыі ўжыты выразны мастацкі прыём: жывыя, каляровыя экспанаты размешчаны на фоне манахромных фатаграфій. Утвараецца дадатковы 3Д эфект. Верхні надпіс у стылі ”залаты каравай на ручніку“ як вобраз хлебасольнага і гасціннага Прыдзвінскага краю.




